Абласныя "Дажынкі" ў гэтым годзе пройдуць у суседнім райцэнтры. Дуброўна пашанцавала меньш - у адрозненні ад Оршы, у гэтым горадзе пройдзе фестываль не рэспубліканскага, а абласнога маштабу. Таму і грошай патрачаных на добраўпарадкаванне горада перад святам работнікаў сельскай гаспадаркі пойдзе меньш чым на наш горад.
Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкаму Уладзімір Белаус для журналістаў агенцыі БелТА назваў суму, якую плануецца накіраваць у Дуброўна - больш за 15 мільёнаў рублёў. З іх 11,6 мільёнаў рублёў - грошы з бюджэту. Яшчэ каля 4 мільёнаў чыноўнікі плануюць прыцягнуць з іншых крыніцаў.