Так, з інспекцыяй у раёне пабываў старшыня аблвыканкаму Мікалай Шарстнёў. Дзяржаўная інфармацыйная агенцыя БелТА выпусціла з гэтай нагоды вялікі артыкул з цытатамі губернатара пра важнасць "Дажынак", пра тое, што найбольш увагі ў Дуброўна будзе нададзена сацыяльнай сферы для стварэння камфортных умоваў пражывання ў гэтым райцэнтры і г.д.
Але, канешне, мэта інспекцыі і ў тым каб выявіць недахопы. І такія недахопы выяўлены былі. Асабліва шмат нараканняў пры падрыхтоўцы да дубровенскіх Дажынак былі выказаны аршанцам, канкрэтна будаўнічаму трэсту №18. Гэтая арганізацыя ўзялася за капітальны рамонт і мадэрнізацыю школы ў Дуброўна, абнаўленне некалькіх дзіцячых садкоў, каторыя закончыць трэба да 1 верасня, але пакуль будтрэст не паспявае скончыць гэтыя работы.
Кіраўнік будтрэсту паабяццаў, што ўсе работы будуць скончаныя ў патрэбны тэрмін за кошт павелічэння колькасці рабочых.
Паралельна з высокай інспекцыяй ідуць праверкі і мясцовыя - так, супрацоўнікі МНС кожны дзень, нават, у выходныя правяраюць бяспеку вядзення уборачнай кампаніі ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна. Фота праверак сайта МНС.