Восенню 2017-га школьныя канікулы ў Беларусі працягнуцца не тыдзень, а 10 дзён — з 29 кастрычніка да 7 лістапада, інфармуе прэс-служба Міністэрства адукацыі. Адбудзецца гэта дзякуючы таму, што дзень, у які адзначаюцца ўгодкі кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі і які ў нашай краіне дагэтуль з’яўляецца выхадным, прыпадае на аўторак. Летась 7 лістапада прыпадала на панядзелак, таму канікулы ў школьнікаў працягваліся 9 дзён.
Зімовыя канікулы сёлета будуць доўжыцца ад 24 снежня да 7 студзеня ўключна. А веснавыя з 25 сакавіка па 1 красавіка ўключна. Нарэшце, летнія канікулы пройдуць ад 1 чэрвеня да 31 жніўня 2018 года.