Белстат апублікаваў статыстычныя дадзеныя развіцця рэгіёнаў за студзень 2014 года. У падсумаванні прыводзяцца дадзеныя не толькі за адзін месяц, але даюцца і лічбы для параўнання з тым жа месяцам мінулага года - 2013-га. Адпаведна, можна назіраць дынаміку зменаў лічбаў за прайшоўшы год.
Паводле Белстата, колькасць жыхароў Аршаншчыны якія занятыя ў эканоміцы за гэты год зменьшылася больш чым на 2.300 чалавек (69.038 у мінулым годзе супраць 66.676 у гэтым). Але пры гэтым і колькасць зарэгістраваных безпрацоўных таксама зменьшылася - 660 чалавек у мінулым годзе супраць 496 чалавек у гэтым. Такі парадокс можна патлумачыць тым, што ў Беларусі далёка не ўсе людзі якія не маюць працы лічацца зарэгістраванымі безпрацоўнымі, таму і афіцыйная лічба безпрацоўя ў краіне не высокая. Пры гэтым колькасць насельніцтва ў раёне таксама змяньшаецца. У студзені мінулага году ў раёне памерла 2.510 чалавек, у студзені гэтага году 2.384 чалавекі. Нарадзілася ў студзені мінулага году 1.597 новых аршанцаў, у студзені гэтага году - 1.679. Пазітыўная тэндэнцыя ёсць, але праблему змяньшэння насельніцтва гэтая тэндэнцыя пакуль не вырашае. У студзені 2013 у раёне пражывала 159.786 жыхароў, а ў студзені 2014 - 159.149.
У галіне прамысловасць таксама назіраецца скарачэнне. Параўноўваючы колькасць вырабленай прамысловай прадукцыі за студзень 2013 са студзенем 2012 назіраўся рост - 111,9%. Параўноўваючы студзень 2014 са студзенем 2013 - змяньшэнне - 98,3% (ад 100% магчымых). Пры тым што колькасць запасаў гатовай прадукцыі павялічваецца. У студзені мінулага году на складах ляжала 87,8% прадукцыі ад выпускаемай за месяц, у студзені 2014 - 98,3%.
Скараціліся інвестыцыі, акрамя інвестыцыяў у будаўніча-мантажныя работы. Пры гэтым увод у эксплуатацыю новых жылых дамоў знізіўся амаль у тры разы - 436 квадратных метраў у гэтым студзені супраць 1.337 у мінулым.
У фінансавай галіне назіраецца рост у рэалізацыі тавараў і паслугаў у беларускіх рублях на аднаго работніка, але чысты прыбытак зменьшыўся амаль у два разы 160.701 мільёнаў рублёў супраць 303.002 мільёнаў у мінулым годзе. Адпаведна, зменьшылася і рэнтабельнасць 7,6% супраць 8,6%. Але колькасць убытачных прадпрыемстваў не змянілася, а сярэдні заробак у беларускіх рублях вырас з 3.260.400 да 4.444.300.
Выраслі і запазычанасці. па крэдытам запазычанасць вырасла амаль у тры разы, за энэрга рэсурсы больш чым у два разы, па падатках і сацыяльнаму страхаванню амаль у пяць разоў.
Паказчыкі сельскай гаспадаркі таксама ідуць уніз амаль па ўсіх пазіцыях, выключэнне - колькасць кароваў у раёне вырасла на 572 галавы.