Экспертызы па ўсталяванні спрэчнага сваяцтва (бацькоўства і мацярынства) праводзяцца ў Віцебску з 2014 года. Да цяперашняга часу такія экспертызы праводзіліся па вызначэнню суда альбо ў добраахвотным парадку на дагаворнай аснове. У абодвух выпадках патрабавалася асабістая прысутнасць у лабараторыі ўсіх зацікаўленых асоб (маці, дзіця, меркаваны бацька). У цяперашні час з'явілася магчымасць правядзення экспертыз па ўсталяванні спрэчнага паходжання дзяцей на ўмовах ананімнасці.
Працэдуры для правядзення дадзенай экспертызы наступныя: заяўнік прыходзіць у лабараторыю аддзела судова-біялагічных і судова-генетычных экспертыз УДКСЭ (Упраўлення Дзяржаўнага камітэту судовых экспертыз) Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці для напісання заявы і складання дагавора (па адрасе: г.Віцебск, вул.Свідзінскага, 7, папярэдне патэлефанаваўшы па тэлефоне канцылярыі 49-55-42). Узоры для даследавання заяўнік адбірае сам у хатніх умовах. Юрыдычнай сілы ў судзе такая экспертыза не мае, але чалавек можа атрымаць інфармацыю аб бацькоўстве ўпотай ад другога з бацькоў. Кошт экспертызы двух узораў (дзіцяці і меркаванага бацькі) на сённяшні дзень для грамадзян Рэспублікі Беларусь складае 197,33 рублёў, для замежных грамадзян - 258,31 рублёў. Аплата праводзіцца ў дзень звароту пасля напісання заявы і складання дамовы шляхам пералічэння названай сумы на рахунак Дзяржаўнага камітэта праз аддзяленне Беларусбанка. Пры сабе неабходна мець пашпарт, копіі двух апошніх старонак пашпарта і старонкі з прапіскай, а таксама ўзоры буккальнага эпітэлія.
Каб выключыць магчымасць несапраўднага або адмоўнага выніку, неабходна старанна падысці да працэдуры адбору узораў. Спатрэбяцца новая ўпакоўка ватных палачак, два чыстых нявыкарыстаных канверты, фрагмент паралона, пара пальчатак і нажніцы. Неабходна надзець пальчаткі, узяць 2-3 гігіенічныя палачкі, адзін з канцоў якіх абрэзаць. Ватным тампонам на іншым канцы з некаторым высілкам зрабіць саскоб клетак з унутранай паверхні шчакі. Далей ўзоры трэба высушыць, змясціўшы іх у паралон ватовымі тампонамі ўверх ва ўмовах, якія выключаюць ўздзеянне сонечных прамянёў, вільгаці і ацяпляльных прыбораў. На гэтым этапе вельмі важна не пераблытаць ўзоры і мінімізаваць кантакт старонніх людзей з адабранымі ўзорамі, каб пазбегнуць занясення чужога генатыпу. Высушаныя ватовыя палачкі неабходна змясціць у асобныя канверты, заляпіць іх і падпісаць такім чынам, каб было зразумела, у якім з канвертаў чый ўзор знаходзіцца. Прозвішчы ўказваць неабавязкова.
Падобныя экспертызы ва ўпраўленні па Віцебскай вобласці праводзяцца толькі ў дачыненні да сваякоў першага парадку, г.зн. бацькоў і дзяцей. Экспертызы сваяцтва ў адносінах да больш далёкіх сваякоў, напрыклад бабуль, дзядуль, праводзяць у цэнтральным апараце Дзяржаўнага камітэта ў г.Мінску.
За мінулы перыяд 2017 года было выканана 100 экспертыз спрэчнага паходжання дзяцей, з іх у 82 выпадках сваяцтва пацвердзілася.