"Права выбару" працуе па ўсёй краіне, ў гэтым годзе плануецца арганізаваць назіранне як мінімум 750 участках ва ўсіх абласцях краіны.
"Права выбару" - гэта так званае "партыйнае назіранне", яго робяць прыхільнікі і сябры палітычных арганізацый на тых участках дзе ідуць кандыдаты ад іх арганізацый. На сёняшні дзень пра супрацоўніцтва ў рамках кампаніі дамовіліся Беларуская партыя "Зялёныя", Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), оргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", кампанія "Гавары праўду!", Партыя БНФ, аргкамітэт па стварэнні "Партыі Свабоды і Прагрэса" і Рух "За Свабоду". Таму асноўная задача кампаніі не проста фіксацыя, а мінімізацыя фальсіфікацыяў выбараў.
З аўторка назіральнікі кампаніі пачынаюць сваю работу на ўчастках датэрміновага назірання. Любы чалавек можа далучыцца да назірання ў любы момант.