18:00

+0

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Спорт

Матч са "Смаргонню"

25.08.2017 18:21

2323 прагляду, 4 каментара

26-га жніўня "Оршы" правядзе апошні летні матч.

Супернікам "Оршы" па 19-м туры чэмпіянату Беларусі ў І лізе стане "Смаргонь". У першым крузе аршанцы вельмі ўпэўнена перамаглі смаргонцаў у гасцях. Тады лік быў 3:0 на карысць "сіня-белых". З таго самага матчу пачалося падзенне "Смаргоні" ў ніз табліцы, бо перад тым матчам з "Оршай" яны займалі 2-е месца ў табліцы. Так, гэта быў тады толькі пачатак сезону, аднак не варта забываць, менавіта тая разгромная параза на сваім полі запачаткавала наступныя няўдачы "мядзведзяў". Цяпер клуб мае толькі 15 пунктаў і знаходзіцца на перадапошнім, 15-м месцы ў табліцы. Ніжэй толькі "Нёман-Агра" са Стоўбцаў.

Аршанцы маюць 22 пункты пасля нічыей у мінулым туры ў Баранавічах. Наша каманда знаходзіцца на 11-м радку табліцы.

Дагэтуль у гісторыі чэмпіянатаў незалежнай Беларусі аршанцы і смаргонцы гулялі 7 разоў, па 3 перамогі на рахунках і 1 нічыя. А вось розніца галоў не на карысць "Оршы" — 12:18.

Матч "Орша" — "Смаргонь" адбудзецца 26-га жніўня на Гарадскім стадыёне, пачатак а 17-й гадзіне.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Матч са "Смаргонню"

26-га жніўня "Оршы" правядзе апошні летні матч.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение