Колькі будзе патрачана на Дажынкі? - пытанне якое з году ў год прыцягвае ўвагу ўсёй краіны калі Дажынкі былі рэспубліканскімі, але і пасля таго як фестываль стаў праводзіцца ў абласных маштабах пытанне не губляе актуальнасці. Раней паведамлялася, што агулам на фестываль, які ў гэтым годзе пройдзе ў суседнім Дуброўна плануецца патраціць больш за 15 мільёнаў рублёў.
А на днях аддзел культуры аблвыканкаму абвесціў тэндэр на харчаванне ўдзельнікаў фестывалю. Прадугледжваецца, што арганізацыя выйграўшая тэндэр накорміць цёплай ежай аж 1000 удзельнікаў фэсту. Пры гэтым, харчаванне аднаго ўдзельніка не павінна перавышаць кошту 6 рублёў - паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебску".
Нагадаем, што абласныя Дажынкі-2017 у Дубровенскім раёне пройдуць 30 верасня.