15:00

+9

6 м/с

992 гПа

18:00

+8

4 м/с

994 гПа

21:00

+8

4 м/с

996 гПа

00:00

+8

2 м/с

997 гПа

03:00

+7

4 м/с

997 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Словы і рэальнасць

26.08.2017 15:41

3225 праглядаў, 0 каментароў

На Арэхаўскім ільнозаводзе неэфектыўна выкарыстоўвалі дзяржаўныя сродкі

На мінулым і па-за мінулым тыдні шмат гаварылася пра развіццё ільногаліны. У прыватнасці, прэзідэнт ў адным з выступаў сказаў, што вырошчванне і перапрацоўка ільна можа быць больш выгоднай, чым гандаль нафтай, а супрацоўнікі інстытута ільна прадэманстравалі свае селекцыйныя напрацоўкі, якія па словах навукоўцаў, не горш за імпартныя аналагі. Праўда, словы пра развіццё галіны крыху адрозніваюцца ад рэчаіснасці. Што падцвердзіла праверка камітэту дзяржакантролю.

Прычынай умяшання дзяржкантролю ў справы ільнозаводчыкаў стала скарачэнне аб'ёмаў вытворачасці ільнокамбінату. Прычына скарачэнне - не дахоп так званага высоканумарнога (высокай якасці) ільновалакна. Кантралёры вырашылі праверыць пастаўшчыкоў валакна і аказалася, што не зважаючы на 23 мільёны рублёў, якія былі патрачаны на рэканструкцыю Арэхаўскага ільнозаводу эфекту яны не прынеслі. У прыватнасці, дзяржкантроль выявіў:

1. аб'ём вытворчасці ільновалакна ў 2015 годзе склаў усяго 64,7% ад запланаванага, у 2016 - 65,6%,

2. аб'ём высоканумарнога ільновалакна склаў яшчэ меньш: у 2015 - 26,5%, у 2016 - 28%,

3. палова зямлі на якой быў высаджаны лён з'яўлялася малапрыгоднай для врошчвання гэтай культуры,

4. Дапускаліся пасевы ільна па так званаму "кепскаму папярэдніку", то бок, на ім раней раслі тыя расліны якія кепска ўплываюць на рост льна,

5. значная частка палёў не апрацоўвалася гербіцыдамі,

6. угнаенняў клалася ў зямлю значна меньш чым патрэбна: у 2015 - 69%, у 2016 - 73,6%

Як вынік усяго: нерэнтабельнасць продажаў, пратэрмінаваныя запазычанасці, затрымка заробкаў. На дадзены момант кіраўніцтву прадпрыемства выдадзена прадпісанне пра выпраўленне парушэнняў, прапановы па прыняццях мераў накіравана ў выканкам, завадскія чыноўнікі атрымалі адміністрацыйныя спагнанні.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Словы і рэальнасць

На Арэхаўскім ільнозаводзе неэфектыўна выкарыстоўвалі дзяржаўныя сродкі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение