Мала хто ведае, але пад час паўстання Каліноўскага існаваў свой Аршанскі атрад паўстанцаў пад кіраўніцтвам 22-гадовага Іганата Будзіловіча. Сёння тэрыторыя дзе ваяваў атрад Будзіловіча знаходзіцца на тэрыторыі Лёзненскага раёна, але аршанцы кожны год ездзяць на помнік, каб ушанаваць людзей якія змагаліся "За нашу і вашу свабоду"!
Апошні бой Аршанскага атраду адбыўся 26 красавіка, але 28 жніўня кіраўніка атраду Ігната Будзіловіча пакаралі смерцю ў Оршы на тэрыторыі гарадской турмы - сёняшні помнік архітэктуры "Былы езуіцкі калегіюм". Там яго цэла спачывае і зараз, але дакладнае месца пахавання не вядомае.
Некалькі год запар аршанскія актывісты розных дэмакратычных арганізацый і проста не абыякавыя людзі прыязжаюць у вёску Пагосцішча Лёзненскага раёна, каб ушанаваць памяць атрада Будзіловіча. Адбыліся ўшанавальныя мерапрыемствы і ў гэтым годзе. Акрамя ўскладання кветак і традыцыйнай хвіліны маўчання каля помніка гучалі вершы прысвечаныя Каліноўцам.