Пры падрыхтоўцы да абласнога фестываля Дажынкі ў Дуброўна шмат пытанняў выклікала рэканструкцыя мясцовай школы №1. Яе павінны былі здаць да 1 верасня. Губернатар, пад час свайго візіта ў райцэнтар, асобна звяртаў увагу на пытанне школы. Тады кіраўнік будаўнічага трэсту, які вядзе гэтыя работы паабяццаў паспець да 1 верасня скончыць работы за кошт павелічэння колькасці работнікаў.
Яшчэ тыдзень таму школа выглядала зусім не гатовай да прыёму дзяцей. Але на дапамогу рабочым прыйшлі людзі якім школа больш патрэбна - на работы на аб'екце былі накіраваныя бацькі вучняў школы, а таксама настаўнікі іншых ўколаў раёна. Літаральна за некалькі дзён вялікая колькасць будаўнікоў і памочнікаў змаглі дарабіць школу.
Чаго не скажаш пра доўгачаканы дзіцячы садок па вуліцы Магілёўскай. Па вялікім рахунку, ніхто з адказных асобаў і не абяццаў, што садок прыме дзяцей да 1 верасня, але жыхары мікрараёна, пабачыўшы, што вонкавыя работы ўжо скончаны, лагічна чакалі адкрыцця менавіта да Дня ведаў. Цуда не адбылося - у садку яшчэ ідуць унутраныя работы.