Традыцыйна асноўны ўраджай бульбы ў нашай краіне збіраюць у прыватных гаспадарках, але і дзяржаўныя гаспадаркі пры патрэбе вырошчваюць беларускі другі хлеб. Найбольш па вобласці яго вырошчваецца ў Талачынскім раёне на палях мясцовага кансервавага завода - тут з бульбы вырабляюць крухмал. На дадзены момант ураджайнасць бульбы ў Талачынскім раёне ацэньваецца ў 421 цэнтнер з гектару, па краіне сярэдня ўраджайнасць - 327,5 цэнтнеры, а па вобласці - 395 цэнтнераў. Агулам у раёне пад бульбу аддадзена 900 гектараў.
Па афіцыйных паведамленнях, не кепска справы ідуць і ў прыборцы зернавых. Самая высокая ўраджайнасць зернавых па вобласці ў Аршанскім раёне - 45,2 цэнтнеры з гектару. На другім месцы пераддажыначны Дубровенскі раён - 42,3 цэнтнеры. А сярод гаспадарак самая вялікая ўраджайнасць у прадпрыемства "Ларынаўка" - 70 цэнтнераў з гектару.
Па тэрмінах прыборак афіцыйныя дадзеныя таксама радуюць: па стане на 4 верасня ў суседнім Сененскім раёне сабрана 95%, гэта другое месца па вобласці. У Аршанскім раёне прыбрана 94% плошчаў.