Зборам подпісаў у жыхароў Бабінічаў занялася кампанія "Гавары праўду". Як высветлілася, тэма актуальная не толькі ў аматараў здаровага ладу жыцця і ровараў, а ўвогуле ў жыхароў населенага пункта. Для Бабінічцаў гэта пытанне не толькі здароўя, але і бяспекі жыцця. Многія працуюць у Оршы, або езўдзяць у Оршу па нейкіх справах і калі ехаць роварам, то едзеш па аўтамабільнай трасе Магілёў-Орша, чым па-першае парушаеш правілы дарожнага руху - на такіх трасах карыстацца роварам нельга. Па-другое траса гэта ажыўленая, на ёй ездзіць шмат фураў, а фура на добрай хуткасці запраста можа здуць роварыста. Як вынік: для пешаходаў гэтая траса больш небяспечная, чым. нават, М1.
У выканкам калектыўны ліст быў пададзены 6 верасня.