8 верасня вельмі значны дзень для беларускай гісторыі. Сёння святкуюць вялікую перамогу нашых продкаў пад камандаваннем князя Канстанціна Астрожскага над войскам Маскоўскага княства, якое ў чарговы раз хацела захапіць землі нашай радзімы, у тым ліку і Аршаншчыны.
Хоць з 2006 года ўлады і перашкаджаюць святкавання гэтага дня, але ўсё ж людзі з усіх куткоў Беларусі з'язджаюцца на Крапівенскае поле і разбіваюць намётавы гарадок, каб ушанаваць памяць тых, хто змагаўся за нашы землі. Пра гэту падзею нагадваюць і актывісты, якія развесілі бел-чырвона-белыя сцягі ў месцах, звязаных з бітвай. Як мы ўжо сёння пісалі, у Оршы таксама былі развешаны сцягі. А пазней стала вядома, што яны з'явіліся і на самом месцы бітвы, на Крапівенскім полі. Як паведаміла Алёна Сцяпанава: "Народны герой падпольнага супраціву заклікаў беларусаў змагацца за незалежнасць сваёй краіны". Пазней сцяг з'явіўся і на мосце нацыянальнага сцяга ў Сухарава, г.Мінск.