Кандыдаты ў дэпутаты, нарэшце, пачалі забіраць наклады сваіх улётак. Але некаторым кандыдатам улёткі зноў друкаваць адмовіліся. У прыватнасці, друкарня не пачала друк улётак кандыдатаў Канстанціна Анташкевіча і Валянціны Ігнаценка. У абодвух кандыдатаў ва ўлётках было напісана, што яны падтрымліваюць ідэю правядзення ў Беларусі народнага рэферэндума. Відавочна, гэта і стала праблемай.
Работнікі друкарні сказалі, што ім зноў патрабуецца дазвол на друк улётак, цяпер ад выбарчай камісіі. Камісія збіраецца даць такі дазвол на працягу трох дзён. Сёння да пачатку датэрміновага галасавання засталося 4 дні. Калі камісія выдасць дазвол, які па законе не патрабуецца, праз тры дні, то да пачатку датэрміновых выбараў друкарня наўрад ці паспее вырабіць поўны наклад.