Шлоўскі раён стане пляцоўкай для экспераментальнага развіцця гандлю ў невялікіх гарадах і вёсках - пра гэта прэзідэнт гаварыў з уладальнікам гандлёвай сеткі "Карона" Паўлам Тапузідзісам. Плануецца, што паралельна з мясцовым дзяржаўным гандлем Тапузідзіс арганізуе сваю сетку па чатырохузроўневай сістэме: першы ўзровень - вялікі супермаркет у раённым цэнтры, другі - прыстойныя крамы ў аграгарадках, трэці - крамы ў вялікіх вёсках, яны павінны быць прыведзены ў парадак, або пабудаваныя новыя "просценькія" крамы. І чацьверты ўзровень - маленькія вёскі, пра тое як там будзе наладжаны гандаль сказана не было.
Бізнэсмэн пагадзіўся з гэтай прапановай, што было даволі прадказальна: у Шклове ўжо зараз будуецца вялікая крама "першага ўзроўню" плошчай каля 3.000 квадратных метраў. Калі гэтая сістэма гандлю спрацуе, то яна пойдзе па ўсёй краіне.