Пашуковы атрад "Ангел", які шукаў і знаходзіў сотні зніклых людзей, чым дапамог многім сем'ям, цяпер апынуўся ў крытычным стане. Пра гэта паведамілі самі атрадаўцы, напісаўшы пра фінансавыя і тэхнічныя праблемы. У бліжэйшы час шукаць зніклых атрад не здолее. Спецыялісты арганізацыі звяртаюцца па дапамогу людзей, якія могуць дапамагчы фінансава і тэхнічна.
У бліжэйшы час мы не зможам рэагаваць на просьбы аб дапамозе, бо самі знаходзімся ў крытычным становішчы: на нашым рахунку няма сродкаў. Агромністая колькасць зваротаў паступіла за апошні час, а гэта выдаткі. У нас выйшла са строю адна з атрадных машын, другая патрабуе абслугоўвання. Патрабуецца замена акумулятараў ў пошукавыя ліхтары, навігацыю. У беспілотнага апарата вельмі дарагія батарэі, якія таксама патрабуюць замены. Акумулятары ў радыёстанцый і гучнамоўцах таксама не вечныя. Патрэбныя картрыджы для друкаркі для друку карт і арыенціровак. Неабходна адрамантаваць генератар і абслужыць лодку і бензапілу.
Толькі з вашай дапамогай усё гэта магчыма. Толькі разам мы зможам больш!