Некаторы час таму расійскае міністэрства абароны абвесціла, што ў Беларусь накіроўваецца чарговая партыя танкаў для ўдзелу ў вучэннях "Захад-2017". Пры гэтым, беларускае міністэрства абароны абвергла гэтую інфармацыю. Павал Севярынец - адзін з кіраўнікоў аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя - у сувязі з гэтым накіраваўся ў Оршу, каб арганізаваць "начны кантроль" за транспартнымі шляхамі раёна. Нашаму сайту ён патлумачыў, што калі Расія накіроўвае войскі пра якія беларускі бок не ведае, то гэта ўжо не вучэнні, а больш падобна на спробу акупацыі.
А палове на 10 вечара Павал прыехаў у Оршу, на вакзале на ноч засталіся, прынамсі, 4 чалавекі для начнога дзяжурства. Сам Павал скіраваўся на трасу М1 дзе яго таксама ўжо пачакаюць валанцёры для дапамогі.
22-39 Стала вядома, што Павал хаця і збіраецца з'ехаць на трасу М1, але пакуль на вакзале - там зручней сустрэцца з людзьмі якія зараз едуць дапамагаць Паўлу ў Оршы
22-44 На брыфінгу ў Мінску міністэрства абароны абвесціла, што расейскія танкі пра якія ішла гаворка на сайтах блізкіх да крамля будуць удзельнічаць у вучэннях на расійскіх палігонах і ў Беларусь не паедуць. А інфармацыя пра гэта з'явілася на сайтах "магчыма з-за памылкі". Тым не меньш, актывісты працягваюць дзяжурства на транспартных шляхах Аршаншчыны, бо сумняюцца ў "магчымай памылцы".
22-57 Мікола Статкевіч - палітык, былы вайсковы афіцэр - у фэйсбуку на старонцы Паўла Севярынца выказаў сумніў, што расейскія танкі сёння могуць з'явіцца ў Оршы: "Калі сапраўды вырашаць увесці свае войскі, то загадзя папярэджваць не будуць." - напісаў ён.
23-12 на працягу ўсёй ночы мы будзем адсочваць сітуацыю вакол "Начной варты ў Оршы". Сачыце за абнаўленнямі.
23-17 валанцёры, якія адсочвалі сітуацыю на вакзале да прыезда ў Оршу Паўла Севярынца едуць дамоў, ім на замену прыязжаюць новыя, якія плануюць заставацца на ўсю ноч. На трасе М1 змены валанцёраў пакуль не адбылося. Пакуль у "Варце" стаяць пераважна сябры мясцовай Партыі БНФ.
23-35 Склад валанцёраў на вакзале цалкам змяніўся. Павал Севярынец выехаў на трасу М1. Месца сустрэчы з валанцёрамі на трасе - кавярня "Встреча" на скрыжаванні трасаў М1 і Е95.
23-48 Павал Севярынец перад ад'ездам на трасу М1:
23-52 Павал Севярынец запісаў відэа-зварот да аршанцаў у сувязі з "Начной вартай у Оршы":
0-13 Павал Севярынец ужо на трасе М1. Зараз ён размаўляе з валанцёрамі, якія кантралявалі тут сітуацыю. Чакаецца прыезд новых валанцёраў, у тым ліку, з іншых гарадоў.
0-27 Праз сваю старонку ў фэйсбуку Павал Севярынец паведаміў, што на аршанскім вакзале зараз засталося тры чалавекі, якія будуць адсочваць сітуацыю ўсю ноч. Сам ён з іншымі валанцёрамі кантралюе сітуацыю на трасе М1.
0-44 У інтэрв'ю для іншых СМІ Севярынец сказаў, што калі сапраўды ў Беларусь прыйдуць танкі пра якія не ведае Мін.абароны, то валанцёры будуць "дзейнічаць па сітуацыі". Калі ж танкаў не будзе, валанцёры правядуць прыемную ноч на прыродзе.
1-02 У кавярню "Сустрэча", дзе зараз знаходзіцца Павал Севярынец, прыехалі замежныя журналісты. Не выключана, што яны таксама правядуць ноч на трасе.1-34 Пакуль што аніякіх танкаў ні на вакзале, ні на трасе М1 валанцёры не пабачылі. Адзінае, што змаглі адсачыць тыя хто засталіся дзяжурыць на ноч, гэта эшалон расійскіх вайсковых грузавікоў на станцыі Орша-Заходняя. Гэта адзін з тых эшалонаў, якія грузілі сёння цэлы дзень на станцыі, але, бачна, не паспелі адправіць. Па стане на 22-00 эшалон яшчэ стаяў падчэплены да манеўровага цягніка.
1-44 Волонтёры на трассе М1 сообщают только о том, что возле кафе "Встреча" часто проезжает милицейская машина, но здесь находятся люди из других городов, которые могут не знать, что милиция на Оршанском перекрёстке ездит часто... Журналисты направились к другой группе волонтёров на станцию Орша-Центральная (вокзал).
2-33 У агульнай колькасці на ноч засталося на дзяжурства чалавек 8. Яны збіраюцца заставацца да раніцы, каб кантраляваць ці не паедуць праз наш раён расейскія танкі не ўзгодненыя з міністэрствам абароны Беларусі. Журналісты розных СМІ ездзяць паміж двумя пастамі, якія паставілі валанцёры: паміж вакзалам і Аршанскім скрыжаваннем.
4-15 Міліцыянты зацікавіліся журналістамі ў сувязі з вучэннямі. Каля 3-30 патрульная машына дэпартамента "Ахова" прыпынілася каля здымачнай групы аднаго з выданняў. Аператар здымаў інтэрв'ю на чыгуначным мосце над чыгункай каля чыгуначнага тэхнікума. Пасля кароткіх перамомаў з начальствам і прадстаўлення дакумантаў, міліцыянты выбачыліся і здымкі працягнуліся. Сваю цікавасць да здымкаў міліцыянты патлумачылі праходзячымі вучэннямі.
5-31 Сам Павал Севярынец з'язжае ў Мінск, здымаецца з "Варты", але валанцёры застаюцца на трасе М1 і на аршанскім вакзале. Раніцай Павал паабяццаў зрабіць заяву праз сацыяльныя сеткі па выніках сёняшняга кантроля.