Выбарчыя камісіі пачалі распаўсюджваць "агульныя" улёткі кандыдатаў. Гэта тыя ўлёткі, якія толькі паведамляюць асноўныя біяграфічныя звесткі пра кандыдатаў. Паводле закону ў іх не публікуюцца звароты да выбаршчыкаў і праграмы. Біяграфічныя ж дадзеныя пра кандыдатаў падавалі самі прэтэндэнты на дэпутацтва. Але раённая камісія даволі вольна апрацавала гэтыя дадзеныя.
Ахвярамі вольнасці, канешне, сталі не праўладныя кандыдаты. Так, аказалася значна скарочанай біграфія Віталія Тамашэвіча, у яго з біяграфіі была выкінута ў тым ліку ўзгадка пра службу ў войску. Біяграфія Ігара Казмерчака, якая ў арыгінале складала больш за старонку тэксту скарацілася да 20 словаў у 6 радкоў. У ёй не ўказана ні тое дзе раней вучыўся (Магілёўская вучэльня культуры), ні тое дзе раней працаваў кандыдат (дырэктарам і выкладчыкам у сферы культуры).
Камісія не толькі выкідала часткі біяграфіі, але і дадавала. Кандыдат Аляксей Ціханенкаў менавіта з "агульнай" улёткі даведаўся, што, аказваецца, раней быў судзімы.
Кандыдат Міхаіл Говараў, які ідзе на выбары як вылучэнец ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі аказаўся безпартыйным.
Хаця ёсць выпадкі памылак і ў тым што напісана пра праўладных кандыдатаў. Так, праўладная кандыдатка Ірына Палячынская, аказваецца, вылучаецца па неіснуючай Высокаўскай выбарчай акрузе №33. Насамрэч, Высокаўская акруга ідзе пад нумарам 32, №33 мае Крапівенская акруга дзе Палячынская і балатуецца.