Калі б існаваў тэрмін да беларускіх лясоў, дзе часцей за ўсё губляюцца людзі, ён яўна атрымаў бы назву "Усходняга трохкутніку". Беларускае Міністэрства па надзвычайных сітуацыях падагульніла спіс усіх лясоў, дзе са жніўня 2012 па верасень 2017 губляліся людзі. І самай небяспечнай зонай стала Віцебская вобласць, вельмі часта людзі губляліся на Дубровеншчыне, Аршаншчыне, Лёзненшчыне, Талачыншчыне і Сенненшчыне. Адмысловую інфаграфіку прадставіла агенцыя БелаПАН.
Падагульнім, у якіх лясах за апошнія 5 гадоў губляліся людзі ў нашым рэгіёне.
Сенненскі раён: Даганаўка, Калантаева, Казакі, Бугаі, Шчытоўка.
Лёзненскі раён: Бабінавічы, Рублёва, Выдрэя.
Дубровенскі раён: Кірэева, Шэкі, Асінторф.
Талачынскі раён: Новае Сяло.
Аршанскі раён: Клюкаўка, Аланцьева, Сафіёўка, Лужкі.