У Менскім офісе БНФ сабраліся аршанцы і мінчане, якім не абыякавы лёс палітвязняў. На дзень сходу, 22 верасня за грамадска-палітычную актыўнасць знаходзяцца ў месцах зняволення 11 чалавек: Міхаіл Жамчужны, Ігар Комлік, Аляксей Мілюков, Аляксандр Юркойть, Дзмітрый Паліенка, Філіп Іваноў, Тарас Аватаров, Ірына Моцная, Ілля Валавик, Вадзім Бойка і Дзмітрый Цехановіч . Акрамя 11 чалавек, успомнілі і Мікалая Статкевіча, якога затрымалі ў гэты ж дзень пасля пасяджэння Беларускага нацыянальнага кангрэса.
Удзельнікам і гасцям мерапрыемства паведамілі аб апошніх навінах пра палітвязняў. Паміж выступамі Ганны Шапуцька і выхадца Оршы Паўла Севярынца, сваю падтрымку музыкай аказалі яшчэ адзін аршанец Андрэй Мельнікаў і мінчанка Юлія Фралова.
Не гледзячы на тое, што мерапрыемства праходзіла пры свечках, так як у офіса Партыі БНФ маюцца запазычанасці за арэнду, з прычыны чаго адключылі святло, усё ж былі напісаныя лісты і паштоўкі для палітвязняў, а таксама зварот да кіраўніцтва пенітэнцыярнай сістэмы краіны, з патрабаваньнем спыніць практыку ціску на зняволеных праз інструменты і паняцці крымінальнага свету.
[img src="http://9.news.img.orsha.eu/6619/IMG_2859.jpg"] [img src="http://9.news.img.orsha.eu/6619/IMG_2861.jpg"] [img src="http://9.news.img.orsha.eu/6619/IMG_2864.jpg"] [/img][/img][/img]