Мы ўжо пісалі, што ўрад прыняў праграму развіцця і ўтрымання аўтабарогаў краіны. Паводле яе шэраг дарогаў будуць адрамантаваныя ў суседніх Дубровенскім і Лёзненскім раёнах. Не застанецца без дапамогі праграмы і Сененскі раён. Тут паляпшэнні дарожнай сеткі будуць большыя чым у апісаных намі раней раёнах.
Самая важная змена ў дарогах Сененскага раёна - перавод трасы Р-25, якая ідзе з Віцебска праз Сянно на Талачын да больш высокай катэгорыі. Першачарговаму рамонту падлягаюць у гэтым раёне 5 дарогаў:
- Сянно-Талачын, але не па вышэйназванай трасе, а амаль па мяжы Віцебская вобласці - праз вёску Воласава
- Казлы-Машканы. Гэтая дарога будзе не толькі дарамантаваная, але і палепшана на ўчастку Мошканы-дарога Р-25 яна пакуль што даволі кепская. Пасля рамонту, гэтая дарога злучыць трасы Р86 (ад Багушэўска, а дакладней ад трасы Е95 да Сянно) і Р25 (Віцебск-Талачын)
- Багушэўск - Какоўчына - Нямойта
- Сянно - Шынкава - Аляксінічы
- І даволі вялікая дарога: Аляксінічы - Янава - Балбасава