12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Рэгіён, Эканоміка

"Не глядзіце на афіцыйныя лічбы!"

02.10.2017 21:42

2719 праглядаў, 3 каментара

Эксперт: заклікаю журналістаў не звяртаць увагі на афіцыйныя лічбы па беспрацоўі ў Оршы.

Дырэктар Даследчага цэнтра Інстытута прыватызацыі і менеджмента Аляксандр Чубрык адказаў на пытанне "Заўтра тваёй краіны" пра беспрацоўе ў Оршы. Ён заклікаў журналістаў не звяртаць увагі на афіцыйныя лічбы пра яго ў нашым горадзе. Сам пытанне гучала так "Ці па сілах мясцовым органам улады працаўладкаваць усіх жадаючых, улічваючы, што нават абвешчаная кропкай перазапуску эканомікі Аршаншчына выходзіць у лідэры па беспрацоўі, а колькасць звольненых з пачатку года налічвае сотню тысяч?"

Адказ эксперта быў такі:

Што тычыцца Оршы, то я заклікаю журналістаў не звяртаць увагі на афіцыйныя лічбы па беспрацоўі. Бо гэта зарэгістраванае беспрацоўе, якое не мае ніякага дачынення да рэальнай сітуацыі. Дарэчы, калі параўнаць дадзеныя па зарэгістраваным і фактычным беспрацоўі на момант перапісу насельніцтва 2009 года па раёнах, то можна заўважыць, што карэляцыя калі ёсць, то вельмі слабая. Гэта значыць, неабавязкова ў выпадках, дзе быў зафіксаваны высокі узровень зарэгістраванага беспрацоўя, такім жа высокім быў і фактычны ўзровень. Калі паглядзець статыстыку ад 2010 году па буйных прадпрыемствах, то можна ўбачыць, што яны звольнілі вельмі шмат супрацоўнікаў. Практычна траціну работнікаў звольнілі найбуйнейшыя прадпрыемствы-тысячнікі.

Фактычна, гаворка ідзе пра пэўнае аздараўленне. Калі б сітуацыя ў цэлым была нармальнай, ствараўся прыватны сектар, то на першым этапе мы б ўбачылі звальненні, а на другім, не выключана, такія прадпрыемствы, прайшоўшы працэс аздараўлення, зноў пачалі б ствараць попыт на працоўныя месцы.

Больш поўнае інтэрв'ю з Аляксандрам Чубрыкам можна прачытаць па спасылцы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Не глядзіце на афіцыйныя лічбы!"

Эксперт: заклікаю журналістаў не звяртаць увагі на афіцыйныя лічбы па беспрацоўі ў Оршы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение