Мы ўжо пісалі пра прынятую ўрадам праграму па развіцці і ўтрыманні дарогаў. У прыватнасці, пісалі якія дарогі будуць адрамантаваныя ў першую чаргу ў Сененскім, Лёзненскім і Дубровенскім раёнах. Надыйшоў час Талачынскага раёна.
Адносна іншых апісаных раёнаў Талачынскаму пашанцавала меньш: тут будзе адрамантавана меньш дарогаў. Тым не меньш, дарогі мусяць палепшыцца і тут, хаця і не ў вялікай колькасці. Па-першае, дарога Талачын-Сянно-Віцебск атрымае больш высокую катэгорыю. З невялікіх дарогаў рамонту будуць падлягаць Орша-Коханава-Абольцы (гэта тая дарога, якая ідзе ад Чэрвіна Коханава), ад Абольцаў таксама будзе адрамантаваны ўчастак да трасы Сянно-Талачын. Другая дарога, якая будзе адрамантавана - Азярцы (вёска зусім побач з Талачыном, таму можна лічыць, што гэта дарога ад райцэнтра) - Варанцэвічы - Коханава.