Першымі на чарзе, як звычайна, аб'екты сацыяльнай сферы. Батарэі цэнтральнага ацяплення будуць уключаныя ў першую чаргу ў школах, бальніцах, аб'ектах сацыяльнага забеспячэння, дзіцячых садках, музеях, бібліятэках і дзяржаўных архівах. Ужо затым падключэнні пачнуцца ў жылых дамах.
У той жа час РУП "Віцебскэнерга", адказная за ацяпленне ў дамах па ўсёй вобласці, паведамляе, што для ўключэння ацяплення ў дамах неабходны пэўны тэмпературны рэжым цягам некалькіх дзён і рашэнне мясцовых уладаў. Дзеля таго, каб падключыць ацяпленне ў аб'ектах сацыяльнай сферы, тэмпература паветра цягам пяці сутак запар не павінна сягаць вышэй 10 градусаў па Цэльсію. У жылых дамах, інтэрнатах і гатэлях ацяпленне ўключаецца тады, калі сярэдняя тэмпература паветра цягам пяці сутак не падымаецца вышэй за +8 градусаў. Прычым рашэнне аб уключэнні ацяплення ў жылых дамах прымаюць не адзінаасобна энергетыкі, а мясцовыя ўлады.