06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

4 м/с

999 гПа

12:00

-1

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

Рэгіён, Грамадства

Тыдзень жыцця

06.10.2017 09:54

2438 праглядаў, 0 каментароў

Упершыню ў нашым рэгіёне пройдзе мерапрыемства ўключанае ў прагарму "Тыдня супрацьсмяротнага пакарання"

Кампанія "Тыдзень супраць смяротнага пакарання" праходзіць у Беларусі ўжо некалькі год запар і мае на мэце актуалізаваць пытанне ўзаконеных забойстваў. У гэтым годзе "Тыдзень" праходзіць з 5 па 10 кастрычніка. І хаця мерапрыемствы праходзяць традыцыйна ў розных гарадах, Орша ўпершыню далучана да кампаніі.

У нас мерапрыемства пройдзе ў вёсцы Стаўры сёння 6 кастрычніка ў фармаце публічнай дыскусіі на тэму "масавыя рэпрэсіі і смяротнае пакаранне". На дыскусію акрамя аршанцаў збяруцца праваабаронцы і эксперты з Віцебску ды Мінску. А 16-00 удзельнікі з іншых гарадоў сустрэнуцца ў Андрэеўшчыне каля рэстарана "Радуга" дзе наведаюць Кабыляцкую гару дзе ўшануюць памяць бязвінна загінулых пад час сталінскіх рэпрэсій. Да дыскусіі ў Стаўрах будзе адкрыта тэматычная выстава, а пасля дыскусіі, якая распачнецца а 18-00 адбудзецца прэзентацыя новага дакументальнага фільма Віктара Траццякова "Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі".

А што будзе адбывацца ў рамках кампаніі ў іншых гарадах? У Баранавічах у кінаклубе "Крытычнае мысленне" паказвалі фільм "Жыццё Дэвіда Гейла", у Гомелі ў адной з арт-прастораў паказалі фільм "Сальвадор".

У Мінску сёння таксама адбываецца публічная дыскусія на тэму "Смяротнае пакаранне: за ці супраць", у якой выступяць Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч. На выходных у Мінску і Брэсце адбудуцца рок-канцэрты "Рок за жыццё". 10 кастрычніка ў Мінску таксама можна будзе пагбачыць фільм "Сальвадор". Ініцыятары кампаніі абяццаюць яшчэ і вулічныя імпрэзы на працягу тыдня, але пра канкрэтныя мерапрыемствы - па зразумелых прычынах - пакуль не паведамляюць.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Тыдзень жыцця

Упершыню ў нашым рэгіёне пройдзе мерапрыемства ўключанае ў прагарму "Тыдня супрацьсмяротнага пакарання"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение