У 2018 годзе адзін з трох этапаў рэпетыцыйнага тэставання будзе бясплатным. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўрада Беларусі. Намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко сустрэўся з кіраўнікамі рабочых груп па аналізе заданняў цэнтралізаванага тэставання на адпаведнасць школьным праграмам. Падчас сустрэчы, якая адбылася на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, былі вызначаны тэрміны правядзення аналізу заданняў цэнтралізаванага тэставання, агульны парадак працы названых груп, а таксама механізм ўнясення адпаведных змяненняў у заданні цэнтралізаванага тэставання па выніках аналізу рабочых груп.
Па выніках сустрэчы намеснікам прэм'ер-міністра прынята рашэнне даць магчымасць будучым абітурыентам прайсці бясплатна адзін з этапаў рэпетыцыйнага тэставання ў 2018 годзе. Рабочыя групы па аналізу заданняў цэнтралізаванага тэставання створаны ў мэтах выканання даручэння кіраўніка дзяржавы. У склад груп увайшлі вядучыя і найбольш вопытныя педагогі.