Калі пасля сустрэчы ў выканкаме Андрэй Дзмітрыеў адказваў на пытанні журналістаў пра мэту прыезду ён пажартаваў: мы традыцыйна прыязжаем у Оршу перад зменай мэраў. Канешне, гэта жарт навеяны тым, што праз некаторы час пасля сустрэчы з лідарамі "Гавары праўду са сваёй пасады быў зняты папярэдны старшыня выканкаму Леанід Пянькоўскі - супадзенне.
На прыём да Аляксандра Пазьняка сёння прыйшлі Андрэй Дзмітрыеў, Таццяна Караткевіч і Сяргей Вазьняк з Мінску, а таксама каардынатар кампаніі па Аршаншчыне Ігар Грышанаў. Гаварылі як пра агульныя тэммы, кшталту выбараў, удзелу грамадзянскай супольнасці ў прыняцці рашэнняў і абмеркаванняў, так і пра справы больш жыцейскія. Сярод жыцейскіх справаў падымалася пытанне пра не дахоп месцаў у Балбасаўскім дзіцячым садку і неабходнасці пабудаваць новы, пра тое, што ў вёсцы Вусце зааралі мясцовы стадыён, пра тое, што ў тым жа Вусці работнікам выдаюць заробак не наяўнымі, а ў выглядзе магчымасці атаварыцца ў мясцовай краме і г.д. Мяссцовыя чыноўнікі на ўсе паднятыя пытанні адказалі, што вывучаць сітуацыю і прымуць рашэнні.
Лідары кампаніі "Гавары праўду" паставілі сабе за мэту за год сустрэцца з усімі старшынямі выканкамаў краіны. На сёняшні дзень, яны змаглі пакантактаваць ужо з 20 чалавекамі.