Мала з кім "сіня-белыя" сустракаліся за апошнія гады часцей, чым з "Асіповічамі". Каманды перасякаліся і ў другой, і ў першай лігах. 27 матчаў паміж клубамі, і пры гэтым поўная роўнасць у колькасці перамог - па тузіну. Акрамя таго, 3 нічыі, адна з якіх была зафіксавана ў першым коле чэмпіянату-2017, калі каманды гулялі ў Асіповічах, той матч скончыўся нічыёй 1:1.
На дадзены момант "Асіповічы" маюць 19 пунктаў і займаюць перадапошняе месца ў табліцы. Ад уратавання "зялёна-белых" адасабляе цэлых 6 пунктаў, таму ў Оршы для іх - матч жыцця. Акрамя таго, у Оршу прыедзе атакуючы паўабаронца "Асіповічаў" Глеб Жалезнікаў, які ўлетку сышоў з "Оршы" з-за недахопу гульнявой практыкі. Аршанцы ж зараз маюць 31 пункт, ідучы на 10-й пазіцыі.
Матч "Орша" - "Асіповічы" пройдзе на Гарадскім стадыёне 14-га кастрычніка і пачнецца а 15:00.