03:00

-3

4 м/с

1000 гПа

06:00

-2

4 м/с

999 гПа

09:00

-2

4 м/с

998 гПа

12:00

-0

4 м/с

998 гПа

15:00

+0

4 м/с

997 гПа

Орша, Спорт

Французы былі мацнейшымі

26.10.2017 09:13

2354 прагляду, 1 каментар

Юнацкая зборная Францыі перамагла равеснікаў са Славеніі ў Оршы.

Завяршыўся групавы турнір у групе 6 кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы па футболе сярод футбалістаў, не старэйшых за 17 гадоў. Усе матчы групы, апрача аднаго, адбыліся ў Магілёве на стадыёне "Спартак". А Оршы дастаўся адзін, затое самы якасны, бо сустракаліся ў ім зборныя Францыі і Славеніі, якія і выйгралі квартэт. У Магілёве ў апошнім туры зборнай Беларусі перамагла 3:1 каманду Казахстана. А ў Оршы французы са славенцамі вырашалі, хто стане першым.

Варта адзначыць, што па школах і ліцэях Оршы напярэдадні футбола пракацілася дырэктыва "забяспечыць наведваемасць", у выніку навучэнцамі запошнілі амаль палову трыбун, але, канечне, былі і людзі, якія прыйшлі на матч па сваёй волі, хоць ён праходзіў у нязручны працоўны час серады. Пасля першага тайму частка навучэнцаў, пабачыўшы змяншэнне кантролю ад сваіх кіраўнікоў, якія прывялі іх на матч, сышла са стадыёна. Аднак некаторых гульня захапіла. Насамрэч, аршанцы пабачылі ў гэты дзень футбол высокага ўзроўню. Юныя, але ўжо ўмелыя футбалісты з ахвотай разыгрывалі камбінацыі, тым больш на коне стаяла першае месца ў групе.

На 61-й хвіліне Д'ябі адкрыў лік у матчы, а неўзабаве славенцы патрапіліся на контратаку французаў, і Да Кунья падвоіў лік. На 68-й Сіміч адыграў адзін мяч, але апошнія атакі славенцаў з надзеяй зраўняць лік, плёну не далі. Перамога Францыі 2:1.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Французы былі мацнейшымі

Юнацкая зборная Францыі перамагла равеснікаў са Славеніі ў Оршы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение