03:00

-4

7 м/с

979 гПа

06:00

-4

7 м/с

976 гПа

09:00

-3

7 м/с

974 гПа

12:00

-1

7 м/с

975 гПа

15:00

-0

7 м/с

975 гПа

Орша, Палітыка

Сепаратысцкі шансон

27.10.2017 19:00

4031 прагляд, 19 каментароў

На канцэрт аматара "рускага свету" Віктара Каліны ў Оршы прадалі ўсяго 160 квіткоў. Ён змог выступіць і цяпер хваліцца ў інтэрнэце.

26-га кастрычніка ў Оршы знайшлося месца ў Гарадскім цэнтры культуры для спевака, які прапагандуе радыкальныя погляды, у прыватнасці, поўную падтрымку расейскай ваеншчыне ва Украіне і Сірыі. Віктар Каліна вядомы сваёй падтрымкай непрызнаных Беларуссю самаабвешчаных рэспублік ДНР і ЛНР, а таксама хамскімі допісамі ў інтэрнэце, дзе прысутнічаюць нецэнзурныя словы і прамыя абразы ў адрас тых, хто не падтрымлівае яго погляды і творчасць. Пасля таго, як Каліна выступіў у Оршы, ён стаў хваліцца гэтым у сваім фэйсбуку і працягнуў паліваць гразёю тых, хто выступаў супраць яго канцэрту ў Оршы. Пры гэтым, Каліна заявіў, што кіраўніцтва Оршы і аддзел ідэалогіі прачнуліся і выступілі супраць ягонага канцэрту, аднак адмяніць яго ўсё-ткі не змаглі. Па словах Каліны, канцэрту ў Оршы ён абавязаны памочніку старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарснёва. Пры гэтым заяўленыя спевакі шансона, якія меліся прыехаць з Калінам у Оршу, не прыбылі, так што канцэрт адбыўся не ў адпачатна заяўленым фармаце.

Цікава, што ў сваім свежым допісе Каліна зноў звінаваціў незалежных журналістаў і апазіцыю ў нібыта фальсіфікацыі скрыншотаў, пры тым, што да тых самых допісаў ён актыўна пакідаў каментары, дзе пацвярджаў сваю пазіцыю. Неўзабаве частка з іх была выдаленая, але многія допісы засталіся. Таксама шансанье, які не саромеецца адкрыта падтрымліваць вайну за так званы "рускі свет", адзначыў, што на канцэрт было прададзена ўсяго 160 квіткоў, і гэта адбылося нібыта з-за кіраўніцтва Оршы, якое спачатку не дазволіла канцэрт,а потым было змушанае падначаліцца абласной уладзе.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Сепаратысцкі шансон

На канцэрт аматара "рускага свету" Віктара Каліны ў Оршы прадалі ўсяго 160 квіткоў. Ён змог выступіць і цяпер хваліцца ў інтэрнэце.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение