На гэты раз Віцебская абласная непрафесійная баскетбольная ліга стартуе толькі ў лістападзе. 5-га лістапада, у суботу адбудзецца першы матч новага чэмпіянату. І пройдзе ён якраз у Оршы. На сваёй пляцоўцы аранжава-чорныя будуць прымаць навічка лігі — магілёўскую каманду "Быкі". Гульня па традыцыі адбудзецца ў спартовым комплексе "Лакаматыў" і пачнецца а 13-й гадзіне.
Гэта будзе ўжо 8-мы сезон Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. "Сяргееў В" як правіла лічыцца адным з фаварытаў турніру, але да першага месца пакуль яшчэ не дабіраўся. Заявіцца ў чэмпіянат можна і цяпер, пакуль "Сяргееў В" — адзіная аршанская каманда, раней у спаборніцтвах гулялі яшчэ СДзЮШАР №2 і "Сонейка".