Пачалася размова з абмеркавання генеральнага плану г. Орша. Галоўны архітэктар гораду Канстанцін Ігаравіч Селіванаў распавёў як прайшло абмерканне ген.пдлану ў вобласці і якія змены ў яго будуць унесены. На канчатковае прыняццё плану (пасля ўнясення ў яго зменаў) будуць запрошаныя і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Аршаншчыны, якія ўносілі свае прапановы.
Пасля размова пайшла з начальнікам аддзела эканомікі Свіцінай Галінай Міхайлаўнай. Яна распавяла пра накірункі распрацоўваемай праграмы пад'ёму "з руінаў і попелу" - цалкам праграма яшчэ не распрацавана, хаця хутка павінна быць прынята. Праграма гэтая не будзе абмяркоўвацца публічна - яна ствараецца для спецыялістаў у сваіх накірунках. Тым не меньш, абмеркаванне было даволі насычаным. Па кожным накірунку праграмы дэмакраты давалі свае прапановы, якія тычыліся больш шчыльнай працы ўладаў з грамадствам. Напрыклад, для развіцця турызму ў рэгіёне прадстаўнікі кааліцыі дэм.сілаў прапанавалі праводзіць асобныя мерапрыемствы для жыхароў вёсак, каб тлумачыць ім магчымасці адкрыцця аграсядзібаў і механізмы, асабліва сканцэнтраваўшыся на Смалянах і іншых вёсках дзе ёсць помнікі архітэктуры. Асобную работу прапанавалі дэмакраты правесці з жыхарамі вёсак і па пытанні развіцця фермерства, асабліва вырошчванні тых жывёлаў, якія пакуль рэдка можна пабачыць на паліцах крамаў рэгіёна.
З некаторымі прапановамі пагадзіліся і чыноўнікі, але спаслаліся на недахоп часу і спецыялістаў для такой шчыльнай работы з насельніцтвам і папрасілі дапамагчы ў гэтым саміх дэмакратаў. У прыватнасці, дасягнута папярэдняя дамова па супрацы ў справе пошуку інвестараў для будаўніцтва гандлёвых цэнтраў у раёне Заходняя. Некалькі год таму па ініцыятыве Ігара Казмерчака (сёння старшыня АМГА "Звяз") выканкам выдзяліў у раёне месца для будаўніцтва новага аб'екту гандлю, але да гэтае пары інвестары не спяшаюцца туды ісці. Магчыма, што супольная праца ў гэтым канкрэтным накірунку прынясе карысць.