00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Палітыка

Галасаваць пад кантролем!

22.03.2014 12:46

2791 прагляд, 10 каментароў

Навучэнцы аршанскага медкаледжу галасуюць пад кантролем - паведамляе ПЦ "Вясна"

На ўчастак №6 Маладзёжнай выбарчай акругі прыйшла жанчына і сказала выбарчай камісіі, што мусіць паглядзець, як галасуюць студэнты медыцынскага каледжу. Пра гэты выпадак паведаміў назіральнік Яўген Анішчанка.

На думку назіралніка, гэта незаконнае ўмяшальніцтва ў працу выбарчай камісіі, а таксама парушэнне дабраахвотнага прынцыпу ўдзелу ў выбарах:

"Я спытаўся ў гэтай жанчыны, ці збіраецца яна сама галасаваць. Аказалася, што не – яна прыпісана да іншага ўчастка. А тут – з праверкай. Я звярнуўся да міліцыянера, каб гэтую жанчыну затрымалі за парушэнне, аднак ён нават не падняўся з крэсла. Жанчына назваць сваё імя, прозвішча адмовілася і сыйшла".

Як потым даведаўся Яўген Анішчанка, незнаёмая спадарыня працуе куратарам у медкаледжы. Яе калегі таксама цікавяцца, ці актыўна галасуюць студэнты – медыкі, але распытваюць пра гэта ў калідоры.

Пра тое, што пабочныя асобы звяртаюцца да камісіі па інфармацыю наконт яўкі выбаршчыкаў, Яўген Анішчанка напісаў скаргу ў раённую выбарчую камісію. Ён просіць правесці праверку і высветліць імя і прозвішча жынчыны – удзельніцы інцыдэнту. Аршанскі ўчастак №6 у Маладзёжнай выбарчай акрузе – гэта той самы, дзе за першую гадзіну першага дня працы запісаліся на галасаванне дома 340 чалавек. Назіральнік Яўген Анішчанка збіраецца ездзіць з сябрамі камісіі па кватэрах, каб спраўдзіць, ці насамрэч атрымана так шмат замоваў. Бо ў яго склалася ўражанне, што камісія разыграла нейкі спектакль: у яго прысутнасці было шмат тэлефанаванняў наконт галасавання на даму, а як толькі ён сышоў, званкоў болей не было.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Галасаваць пад кантролем!

Навучэнцы аршанскага медкаледжу галасуюць пад кантролем - паведамляе ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение