12:00

-1

4 м/с

998 гПа

15:00

-0

4 м/с

997 гПа

18:00

+0

4 м/с

997 гПа

21:00

+1

5 м/с

997 гПа

00:00

+1

6 м/с

997 гПа

Орша, Палітыка

Прыгожа, але ўсё так жа

24.11.2017 19:27

3626 праглядаў, 8 каментароў

Дэмакраты, як і раней, не патрапілі ў тэрытарыяльную выбарчую камісію

На этапе выбараў, які скончыўся 24 лістапада, улады павінны былі сфармаваць тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі - тыя камісіі, якія будуць арганізоўваць выбары на ўзроўні раёнаў, тыя камісіі ад якіх у значнай ступені будзе залежыць хто пройдзе ў раённыя Саветы дэпутатаў. Выбіраюцца гэтыя камісіі на супольным паседжанні райвыканкамаў і прэзідыюмаў Саветаў дэпутатаў. Такое паседжанне ў Оршы прайшло 24 лістапада раніцай.

Паседжанне выглядала даволі салідна, нават, ліберальна. Па-першае, новы мэр на публіцы глядзіцца лепш за двух сваіх папярэднікаў і прыстойна гаворыць без "паперкі". Па-другое, хаця б, для бачнасці на паседжанні маглі выступіць усе прысутныя (тут быў бачны кантраст паміж праўладнымі, якія казалі вельмі аднолькава і тымі чые прадстаўнікі не патрапілі ў камісію). Праўда, на вынік фармавання камісіяў гэта не паўплывала - у камісію зноў прайшлі толькі праўладныя вылучэнцы. Зноў не абыйшлося без хітрасцяў, калі работнікі выканкаму вылучаліся ад імя грамадскіх арганізацый: для грамадскіх арганізацый ёсць асобная квота, як і для чыноўнікаў. У выніку, усе прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый зноў не патрапілі ў камісію. Праўда, адбыўся і незвычайны казус: мэр прагаласаваў за прыём у камісію прадстаўніка партыі "Справядлівы свет" - ён адзіны падняў руку, зачытаўшы прозвішча вылучэнца. Але, падняўшы вочы на залю і пабачыўшы, што іншыя рукі не паднялі запытаў: я нешта не тое сказаў? Відавочна, мэр памыліўся і таму адхіліўся ад "патрэбнага" спісу. Яшчэ адна рука была паднята за страшыню аршанскай арганізацыі АГП Валянціну Ігнаценку. Толькі два гэтых галасавання было з вынікам 1-16. Усе астанія галасаванні прайшлі аднагалосна: 0-17.

Апошні раз у Оршы ў камісіі такога ўзроўню прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый патраплялі ў 2004 годзе.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Прыгожа, але ўсё так жа

Дэмакраты, як і раней, не патрапілі ў тэрытарыяльную выбарчую камісію

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение