Учора (21 сакавіка) каля дома культуры "Орша" (былы ДК льнокамбіната) прайшоў пікет кандыдата ў дэпутаты Міхаіла Говарава. Пікет супаў з выхадам работнікаў ільнокамбіната са смены і мерапрыемствам у ДК у гонар работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Улёткі пікетоўцаў разыйшліся раней, чым чакалася і, ў выніку, пад канец пікету ўлётак проста не заставалася.
Некалькі разоў да пікету падыходзілі людзі "зэкаватага" выгляду, якія сядзлі ў аўтамабілі з нумарамі Магілёўскай вобласці. Гэтыя людзі некалькі разоў выказвалі сваю "незадаволенасць" пікетам, спрабавалі справакаваць бойку і размаўлялі пераважна нецэнзурнай лаянкай, і пагражалі, што "калі пікет не разыйдзецца праз 30 хвілін", то яны прыменяць нейкія сродкі.