На многіх выбарчых участках яўка выбаршчыкаў атрымліваецца даволі нізка. У сувязі з чым камісіі пачынаюць у парушэнне закону павялічваць спісы жадаючых прагаласаваць дома. Людзі не падаюць заяўкі-просьбы каб да іх прыйшлі з вынасной урнай, але урна прыходзіць да выбаршчыкаў без запрашэння.
Разам з сябрамі камісіі і вынасной урнай змог пайсці па выбаршчыках назіральнік Яўген Анішчанка. У кватэрах ён цікавіўся ў выбаршчыкаў ці падавалі яны заяўку каб да іх прыйшлі сябры камісіі. У двух выпадках выбаршчыкі паведамілі, што не звярталіся ў камісію з такой паросьбай. Пасля выкрыцця другога выпадку, назіральніку адмовілі ў праве хадзіць далей з сябрамі камісіі.
На шмат якіх участках спісы для галасавання на даму сталіся таямніцай. Так, а 18-10 пасля таго як у спіс перасталі заносіцца новыя прозвішчы, паспрабавалі даведацца пра колькасць галасуючым дома назіральнікі на ўчастку №17. Сябры камісіі адмовіліся даваць гэтую лічбу, а калі назіральнікі напісалі скаргу, то сакратар камісіі адмовілася яе прымаць.
На ўчастку які знаходзіцца ў СШ№ 14 гэтую лічбу назіральнікі спрабавалі даведацца напрацягу ўсёй выбарчай кампаніі. Доўгі час ім абяццалі што паведамяць лічбу ў нядзелю пасля 18-00. Але калі ў прызначаны час назіральнік зноў звярнуўся за лічбай яму абвесцілі, што ён перашкаджае працы камісіі і папрасілі сыйсці з участка.
Такія махінацыі са спісамі галасуючых на даму можна патлумачыць двума прычынамі:
1. Яўка ў дзень галасавання аказалася даволі нізкая. На некаторых участках, па словах назіральнікаў яўка так і не перасягне 50 %, а ў некаторых выпадках і 40.
2. Урны для галасавання на даму найменьш кантралююцца назіральнікамі, з-за чаго ў іх вельмі проста замяніць бюлетэні.