На Аршаншчыне кандыдаты якіх падтрымлівала дэмакратычная кааліцыя прайшлі ў Межаўскі сельскі савет - Анатоль Гоцман (Справядлівы Свет), Забалацкі - Юрый Курганаў (Справядлівы Свет), Зубрэвічскі - Франкова Жана (беспартыйная).
У астатнім выбары прайшлі без нечаканасцяў. Асноўныя парушэнні якія выявілі назіральнікі тычацца яўкі выбарцаў (часта лічбы агучваемыя камісіямі не супадалі з падлікамі назіральнікаў), галасавання на даму (камісіі прывозілі ўрны тым людзям якія пра гэта не прасілі), на некалькіх участках назіральнікі былі выдаленыя з участкаў.
На дадзены момант, раённая выбарчая камісія і назіральнікі падводзяць канчатковыя лічбы, якія будуць агучаныя напрацягу тыдня.