12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

15.12.2017 11:31

6451 прагляд, 3 каментара

1860- 1863

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6

, 1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859

1860 г., 4 лістапада Адбылося адно з ранніх у ХІХ стагоддзі замярзанняў ракі Днепр у Оршы.

1860-1916 гг. Выдаваліся „Памятные книжки Могилевской губернии", якія ўтрымліваюць звесткі аб Оршы і Аршанскім павеце.

Тытул “Памятной книжки Могилевской губернии” на 1865 г.

1862-1903 гг. Дзейнічаў Віцебскі цэнтральны архіў старажытных грамат, у якім захоўвалася шмат дакументаў па гісторыі Оршы.

1863 г. Аршанскім гараднічым быў Аляксандр Вікенцьевіч Кухарэнка, павятовым прадвадзіцелем дваранаства Ігнацій Анісімавіч Васілеўскі, гарадскім галавой Оршы мешчанін Анісім Міхайлавіч Сугак.

1863 г., 22 студзенят У Польшчы, Літве і Беларусі пачалося нацыянальна-вызваленчае паўстанне супраць расійскага царызму. На тэрыторыі Беларусі ім кіраваў Вікенцій Канстанцін (Кастусь) Каліноўскі (1838-1864), нацыянальны герой Беларусі.

Кастусь Каліноўскі.

Касцюмы ўдзельнікаў паўстання.

1863 г., 15 сакавіка У Оршы арыштаваны Васіль Катырла (1839-?), удзельнік рэвалюцыйнага руху 1860-х гадоў. У сакавіку 1863 г. распаўсюджваў сярод салдат і жыхароў Оршы пракламацыю “Льецца польская кроў, льецца руская кроў...”, вёў агітацыю за паўстанне. Ваенным судом 12 лістапада 1864 года асуджаны на 10 гадоў катаргі ў Сібір.

1863 г., 26 красавіка Адбыўся бой паўстанцкага атрада з салдатамі з Оршы ў фальварку Пагосцішча Сенненскага павета. Забіты 6 паўстанцаў. Арыштаваны і трымаліся ў Аршанскім турэмным замку 21 паўстанец, у тым ліку 3 параненых.

Паўстанцы 1863 г. Тагачасная французская гравюра.

1863 г. Нарадзіўся Іван Андрэевіч Стратановіч (Магілёўская губерня), грамадскі дзеяч. Напрыканцы ХІХ-пачатку ХХ ст. неаднаразова выбіраўся гарадскім галавой Оршы. Ініцыятар адкрыцця ў горадзе рэальнага вучылішча, жаночай гімназіі, бібліятэкі імя А. Пушкіна. У 1907 г., пасля падаўлення першай рускай рэвалюцыі быў сасланы на пасяленне за Урал. З 1913 па 1918 г. зноў у Оршы. Выкладаў гісторыю і беларусазнаўства ў Аршанскім рабфаку. Памёр ў 1928 г. у Ленінградзе.

І.А. Стратановіч

Надмагільны помнік жонкі І.А. Стратановіча Марыі на гарадскіх могілках па вул. Пралетарскай. Фота 2012 г.

1863-1866 гг. Створана і дзейнічала „Следственная комиссия, учрежденная в г. Орше о бывшем восстании в Могилевской губернии". У маі - кастрычніку 1863 года разглядзела 121 справу. Пад вартай у Оршы знаходзіліся 92 чалавек, пад арыштам пры паліцыі - 11 чалавек, пад наглядам паліцыі - 59 чалавек.

Тыпажы паўстанцаў. Тагачасная французская гравюра.

Высылка паўстанцаў углыб Расіі. Тагачасная французская гравюра.

1863 г., 28 жніўня (9 верасня) У Оршы па прыгавору ваеннага суда „за сформирование в Оршанском уезде Могилевской губернии мятежнической шайки и начальствование над оною" расстраляны кіраўнік паўстанцкіх атрадаў Аршанскага павета паручнік Ігнат Мартынавіч Будзіловіч (1841 - 1863).

Расстрэл паўстанца. Кадр з кінафільма “Кастусь Каліноўскі”. 1927 г.

1863 г. У Оршы зачынены касцёл Святога Антонія кляштара францысканцаў. У жылым памяшканні былога кляштара спачатку была размешчана інвалідная каманда, а пасля арыштны дом.

Касцёл Св. Антонія. Фота 1930-х гг.

Касцёл Св. Антонія. Фота 1930-х гг.

1863 г. У выданні „Городские поселения Российской империи" (т. 3, С-Пецярбург) змешчаны артыкул „Орша”.

Тытул кнігі «Городские поселения Российской империи».1863 г.

1863 г., восень У Оршы кватэравала 3-я рэзервовая артылерыйская брыгада, асобныя афіцэры якой прынялі ўдзел у паўстанні супраць расійскага царызму. Пасля разгрому паўстанцаў у Оршы адбыўся судовы працэс над імі. Да следства былі прыцягнуты каля 200 чалавек. У судовым працэсе ўдзельнічаў генерал А.С. Кастанда. Па загаду генерал-губернатара графа М. Мураўёва (потым атрымаў мянушку “вешальнік”) былі пакараны смерцю некалькі найбольш актыўных удзельнікаў паўстання. Пра гэта апавядаецца ў публікацыі нейкага Яўгена Князева ў часопісе “Исторический вестник” (1904 г., Т.98, снежань).

А.С. Кастанда.

1863 г. Настаяцелем Аршанскага Пакроўскага манастыра быў архімандрыт Яўфімій (Крымскі), настаяцельніцай Куцеінскага Свята-Успенскага манастыра ігумення Капіталіна, аршанскім дэканам ксёндз Вікенцій Кучынскі.

1863 г. За актыўны ўдзел каталікоў у паўстанні пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага знесены дзве вежы касцёла Святога Язэпа.

Касцёл Св. Язэпа. З фотапаштоўкі пачатку ХХ ст.

Касцёл Св. Язэпа. Від з усходняга боку.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1860- 1863

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение