Не, не падумайце, паважаныя чытачы, што гэта азначае канец спартовай кар'еры Аліны. Яна застаецца дзеючай спартоўкай і працягне выступаць у лёгкай атлетыцы. Зараз Талай трэніруецца ў Злучаных Штатах. 14-га снежня яна атрымала трэнерскую катэгорыю. Разам з сярэбраным прызёрам Алімпійскіх гульняў 2012 у Лондане Рычардам Томпсанам Аліна атрымала 1-шы ўзровень USATF катэгорыі трэнерства. Усяго існуе тры ўзроўні трэнерства. Як паведаміла Талай у сваім фэйсбуку, яна не збіраецца спыняцца на першым узроўні.
Аліна Талай — самая знакамітая беларуская бягуха на 100 метраў з бар'ерамі за ўсю гісторыю. Нарадзілася ў 1989 годзе ў Оршы. Майстар спорту міжнароднага класу. Шматразовая чэмпіёнка Еўропы, прызёрка чэмпіянатаў свету. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Лондане (2012) і Рыа-дэ-Жанэйра (2016).