Мы правялі ў перадсезонку спарынгі з добрымі камандамі, глядзеліся як мінімум не горш. Паверылі ў свае сілы і ўсё, здавалася б, ішло добра. Але пачаўся чэмпіянат, і адбылося тое, што адбылося. Мне здаецца, злы жарт згуляла з намі псіхалогія. Занадта паверылі ў свае сілы і, як следства, хтосьці не настроіўся, хтосьці перагарэў. Прыйшлося аднаўляцца пасля "халоднага душу" першых тураў. Каманда ўзяла сябе ў рукі, ад гульні да гульні, ад тайму да тайму, перамог гэты негатыў, і справы нашы сталі наладжвацца.
Другі круг, гэта ж люстраны адбітак першай паловы чэмпіянату. Зноў цяжкі каляндар першых тураў - усё па новай з той толькі розніцай, што пляцоўкамі мяняемся. Вельмі б не хацелася паўтарэння сітуацыі.
Вельмі б гэтага не хацелася! Ёсць час яшчэ раз усё прааналізаваць, "пераварыць". У міжкругавую паўзу плануем ўзмацненне складу. Падрабязнасці пакуль апушчу, скажу толькі толькі тое, што вядуцца перамовы з некаторымі футбалістамі.
Я, як галоўны трэнер, буду прыкладаць усе магчымыя намаганні, каб пасля паўзы гульня "Вітэна" змянілася ў як мага больш якасны бок. А няўдалы старт рэгулярнага чэмпіянату 2017/2018 трэба пакінуць у мінулым і як мага хутчэй забыцца пра яго, але пры гэтым зрабіўшы правільныя высновы.
Якія задачы на Кубак?
Якія могуць быць задачы акрамя перамогі ў турніры?, — прыводзіць словы Савінцава афіцыйны сайт "Вітэна".