Гульнявая праграма валейбольнага сезону-2017/18 у дывізіёне Б чэмпіянату Беларусі на 2017 год скончана. У гэтым чэмпіянаце ўдзельнічаюць усяго 5 каманд, з-за чаго каляндар "рваны", адна каманда прапускае тур. Перад Новым годам больш за ўсіх матчаў правёў магілёўскі "Прамень", але аўтсайдэры першынства прайгралі ўсе свае матчы з лікам 0:3 і таму не маюць пунктаў. Астатнія клубы правялі па 6 гульняў.
Аршанскі "Узлёт" выйграў 4 матчы і прайграў 2. У нашай каманды 12 набраных пунктаў і 3-я пазіцыя ў турнірнай табліцы чэмпіянату. На 1 пункт больш у пастаўскага "Атланта" і на 3 у сталічнага клуба РДУАР. "Энергію" з Гомельскай вобласці "Ўзлёт" апярэджвае на 4 пункты.
Бліжэйшыя матчы "Узлёт" правядзе ўжо ў 2018 годзе, 13 і 14 студзеня супернікамі аршанскай каманды стануць валейбалісты "Энергіі". Аршанцы будуць гасцямі.