Сталічнае “Дынама-БНТУ” склала канкурэнцыю аршанскаму “Вітэну” ў пары ¼ фіналу Кубка Беларусі па міні-футболе. Праўда, гэта датычылася толькі паўторнай сустрэчы. Ужо ў першым матчы “энергетыкі” фактычна вырашылі лёс пуцёўкі ў паўфінал, калі разграмілі дынамаўцаў дома 7:0. У паўторным матчы папрацаваць на полі давялося нямала, каманда Аляксандра Савінцава двойчы састапала па ходу паядынку – 1:2 і 2:3, але здабыла перамогу 7:4.
Усе сем галоў за “Вітэн” правялі розныя футбалісты — гэта Козел, Шашко, Гусакоў, Цікурышвілі, Сілівончык, Вяршынін і Раманаў. Пераканаўчая перамога па суме двух матчаў 14:4!
Паўфіналы адбудуцца 21 і 24 студзеня. Супернікам “Вітэна” за выхад у фінал стане мікашэвіцкі “Граніт”.