Раней мы ўжо паведамлялі, што некалькі школьнікаў з Аршанскага раёну сталі фіналістамі конкурсу "Чытаем па-беларуску з Velcom". Конкурс праводзіўся сярод вучняў 7 і 8 класаў. Для ўдзелу было патрэбна прачытаць на відэа верш са школьнай праграмы па беларускай мове. З кожнай вобласці абіралася па 30 фіналістаў, якія цяпер выступяць у Мінску. Трое фіналістаў прадставяць наш Аршанскі раён. Гэта: Кацярына Белянкова з Арэхаўску, Дарына Ізмайловіч з вёскі Макшаны Сененскага раёну, Кацярына Калуга з Оршы, Паліна Капылова з Дуброўна і Анастасія Лазарэнка з Оршы.
Адбор быў скрайне сур'ёзным. На ўзроўні вобласці конкурс на ўдзел у фіналі складаў амаль 10 чалавек на месца. А з усёй краіны агулам было даслана 2.048 відэа-ролікаў. Дзеці чытаюць вершы з вялікім натхненнем, што і адзначыла журы. Прапануем вам самім ацаніць майстэрства некаторых нашых школьнікаў:
Кацярына Белянкова (Аршанскі раён, Віцебская вобласць)
Кацярына Калуга (Орша, Віцебская вобласць)
Анастасія Лазаренка (г. Орша, Віцебская вобласць)