06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

14.01.2018 12:50

5236 праглядаў, 0 каментароў

1864 - 1868

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6

, 1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863

1864 г., 1 студзеня У Расійскай імперыі пачалася земская рэформа. Былі ўвядзены органы мясцовага самакіравання: павятовыя земскія сходы і ўправы. У Беларусі ўвядзенне земстваў пачнецца толькі ў 1911 г.

1864 г., 6 студзеня Распараджэннем Міністэрства адукацыі навучэнцам забаранялася ў навучальных установах размаўляць на роднай (не рускай) мове.

1864 г. Зацверджаны „Палажэнні аб пачатковых народных вучылішчаў” (14 ліпеня) і „Статут гімназій і прагімназій” (19 лістапада).

1864 г. У Расійскай імперыі пачалася судовая рэформа. Уведзены пасады абраных міравога суддзі і прысяжных засядацеляў.

Знак міравога суддзі.

1864 г. Оршу наведаў і зрабіў некалькі малюнкаў яе культавых помнікаў расійскі мастак Дзмітрый Міхайлавіч Струкаў (1827, 1828 ці 1829-1899).

Дз.М. Струкаў.

Куцеінскі Свята-Богаяўленскі манастыр. Малюнак Дз. Струкава. 1864.г

Альбом малюнкаў Дз. Струкава, зробленых падчас экспедыцыі па Беларусі ў 1864-1867 гг. Выданне 2011 г.

1865 г., 10 мая Жыхары Оршы накіравалі прашэнне міністру народнай асветы Расійскай імперыі аб адкрыцці ў гарадзе прагімназіі.

1865 г., лістапад У часопісе „Вестник Западной России" (№5) надрукаваны нарыс „Краткие сведения об Оршанском Богоявленском монастыре".

Вокладка часопіса.

Тытул часопіса.

Даразахавальніца з Куцеінскага Свята-Богаяўленскага манастыра. Выраблена з волава ў XVII ст. Малюнак Дз. Струкава.

1865 г. Равінам ў Оршы быў Маісей Юдзелевіч Біндлер.

1865 г. Адкрыўся жаночы клас ў Аршанскім прыходскім аднакласным вучылішчы. (У 1883 годзе - 40 дзяўчат).

1865-1869 гг. У Оршы дзейнічала яўрэйскае казённае вучылішча 1-га разраду.

1866 г. Ліквідаваны Аршанскі магістрат. Апошнімі бурмістрамі былі мяшчане Іван Якаўлевіч Тарута і Раман Фёдаравіч Лебядзінскі.

1866-1917 гг. Існавала дырэкцыя народных вучылішчаў Магілёўскай губерні, якая кіравала дзейнасцю гэтых навучальных устаноў, у тым ліку ў Оршы.

1867 г., 15 лістапада Створаны Магілёўскі музей пры статыстычным камітэце (дзейнічаў да 1919 г.), у якім захоўвалася шмат экспанатаў па гісторыі і культуры Оршы.

1868 г., 19 лютага (12 сакавіка) Нарадзіўся Панцеляймон Мікалаевіч Лепяшынскі (мяст. Студзянец Клімавіцкага павета, цяпер вёска ў Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл.), дзеяч расійскага рэвалюцыйнага руху, літаратар-публіцыст, пісьменнік, педагог. Доктар гістарычных навук. У 1907-1909 гг. выкладаў матэматыку ў Аршанскім рэальным вучылішчы. На Аршанскім чыгуначным вузле разам з жонкай В.Б. Лепяшынскай аднавіў арганізацыю РСДРП. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. быў выбраны гарадскім галавой Оршы, з кастрычніка 1917 г. – ганаровы старшыня Аршанскага ВРК. Памёр 30 верасня 1944 г. Імем Панцеляймона Лепяшынскага названа вуліца ў Оршы, на будынку гімназіі №2 у яго гонар была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

П.М. Лепяшынскі.

1868 г., 28 сакавіка Нарадзіўся Максім Горкі (сапр. Аляксей Максімавіч Пешкаў, г. Ніжні Ноўгарад, Расія), рускі савецкі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Ганаровы акадэмік АН БССР (1932). Памёр 18 чэрвеня 1936 г. Імем Максіма Горкага названа вуліца ў Оршы, гарадская бібліятэка №2.

Максім Горкі.

1868 г. Інжынер шляхоў зносін падпалкоўнік Шпілёў давёў уладам неабходнасць змены напрамку чыгуначнай лініі Смаленск – Брэст з тым, каб весці яе не праз Магілёў, Бялынічы, Ігумен, Мінск, а праз Оршу, Барысаў, Мінск. Дырэктар Дэпартамента чыгунак Расійскай імперыі Мікалай Іванавіч Ліпін (1812-1877) падтрымаў Шпілёва і напрамак лініі быў зменены, а на падставе шпілёўскіх вышуканняў былі распрацаваны тэхнічныя ўмовы і канцэсія на Смаленска-Брэсцкую чыгунку пад непасрэдным кіраўніцтвам самога М.І. Ліпіна.

6(18) мая 1868 г. Нарадзіўся Мікалай ІІ (Царскае Сяло, цяпер г. Пушкін, Расія), апошні расійскі імператар (1894-1917). З дынастыі Раманавых. Старэйшы сын Аляксандра ІІІ. Падчас Першай сусветнай вайны (1915-1917) неаднаразова наведваў Оршу. Расстраляны чэкістамі разам з сям’ёй 17 ліпеня 1918 г. Кананізіраваны Рускай праваслаўнай царквой у 2000 г.

Мікалай ІІ.

1868 г., 20 кастрычніка (1 лістапада) Нарадзіўся Дзмітрый Іванавіч Даўгяла (в. Казьяны Гарадоцкага павета, цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл.) беларускі гісторык, архівіст, археограф, крыніцазнавец. Аўтар прац пра гісторыі і культуры Оршы. Рэпрэсіраваны. Памёр у красавіку 1942 г.(?). Рэбілітаваны пасмяротна 9 чэрвеня 1964 г.

Дз.І. Даўгяла.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1864 - 1868

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение