Перад матчам стала вядома, што "Энергія" з Гомельскай вобласці пераходзіць "пад крыло" прадпрыемству "Гомельвадаканал". Абодва матчы, якімі для "Узлёта" сканчаўся першы круг чэмпіянату ў дывізіёне Б, аказаліся паспяховымі. У суботу аршанцы аддалі супернікам толькі трэцюю партыю, а ў нядзелю і наогул выйгралі 3:0, хаця ў кожнай з партый давялося пазмагацца за перамогу, а другі сэт наогул быў выйграны толькі на тай-брэйку.
Энергія (Гомельская вобл.) — Узлёт (Орша) — 1:3 (17:25, 19:25, 25:19, 18:25), 0:3 (22:25, 26:28, 18:25).
У іншым супрацьстаянні туру менскі РДУАР двойчы перамог пастаўскі "Атлант" 3:1 і 3:2.