06:00

-4

7 м/с

1006 гПа

09:00

-3

7 м/с

1006 гПа

12:00

-1

8 м/с

1005 гПа

15:00

-0

7 м/с

1004 гПа

18:00

-1

7 м/с

1003 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

20.01.2018 17:50

5606 праглядаў, 1 каментар

1869 - 1871

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6

, 1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863 1864 - 1868

1869 г., 28 лютага (11 сакавіка) Адбыўся адзін з ранніх у ХІХ ст. крыгаходаў на Дняпры ў Оршы.

1869 г. У Оршы адкрыта тэлеграфная станцыя, устаноўлена прамая сувязь з Магілёвам і Сянно.

1869 г., 15 снежня Імператарам Аляксандрам ІІ зацверджана канцэсія на будаўніцтва Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. На чале Таварыства Маскоўска-Брэсцкай чыгункі стаяў пецярбургскі фінансіст Абрам Варшаўскі (каля 1821-1888). У наступным ён нават займеў права на яе эксплаутацыю для сваіх сыноў, унукаў і нават праўнукаў – на 1871-1952 гг.

А. Варшаўскі.

1869 г. Адбылося пераасвяшчэнне Свята-Духаўскай царквы Куцеінскага Богаяўленскага манастыра ў Свята-Троіцкую.

Свята-Троіцкая царква. Малюнак Дз. Струкава. 1864 г.

Свята-Троіцкая царква. Фота канца ХІХ – пачатку ХХ ст.

1869 г., 7 (19) ліпеня Нарадзіўся Лявон Янавіч Дубейкаўскі (Вітан-Дубейкаўскі) (в. Дубейкава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.), дзеяч беларускага нацыянальнага руху, паэт, архітэктар, будаўнік. У 1880-90-я гг. кіраваў аднаўленнем касцёла ў Оршы. Памёр 6 лістапада 1940 г.

Л.Я. Дубейкаўскі.

1869 г. Складзены план горада Оршы.

1870 г., сакавік «За участие и особое радение в деле строительства Курско-Харьковской железной дороги» ордэнам Святога Станіслава 3-й ступені (малодшым з царскіх ордэнаў) узнагароджаны купец Лазар Саламонавіч Палякоў (ураджэнец Оршы). Гэта быў першы выпадак у Расійскай імперыі, калі ордэнам узнагародзілі купца, да таго ж яўрэйскага паходжання.

Л.С. Палякоў.

1870 г. У Оршы адкрыты прыватны двухкласны жаночы пансіён (У 1883 годзе – 40 дзяўчат).

1870 г. Нарадзіўся Вінцук Грашыс, каталіцкі святар. У 1893-1907 гг. дэкан і адміністратар касцёла Св.Язэпа ў Оршы, карэспандэнт першай беларускай газеты “Наша ніва”.

1870 г. У Оршы адкрыты півавараны завод Эльі Вязнера, два крупадзёрных прадпрыемства Залмана Лебінзона.

1870 г., 22 красавіка Нарадзіўся Уладзімір Ільіч Ленін (сапр.Ульянаў, г. Сімбірск, цяпер Ульянаўск, Расія), расійскі і савецкі палітычны, дзяржаўны дзеяч, дзеяч міжнароднага рабочага руху. Абапіраючыся на створаную ім бальшавісцкую партыю, здзейсніў Кастрычніцкі пераварот 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 г. у Петраградзе, абвесціў “дыктатуру пралетарыята”. Адзін з ініцыятараў стварэння ў 1922 г. Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР), у які ў якасці сузаснавальніка ўвайшла і Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР). Памёр 21 студзеня 1924 г. Імем Уладзіміра Леніна названа вуліца ў Оршы (былая Віцебская, потым Пецярбургская, з 1914 г. – Петраградская, з 1918 г. - Леніна), у горадзе ўстаноўлена некалькі помнікаў Леніну.

У.І. Ленін.

1870 г., май Пачаліся будаўнічыя работы па пабудове Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Чыгуначную станцыю Орша пачалі будаваць у трох вярстах ад горада. Дарэчы, будавалі яе, ужываючы нізкаякасныя матэрыялы, увесь баластны слоў складаўся з дробнага пяску, укладзеныя шпалы – большай часткі яловыя, а рэйкі – нізкай якасці. У праекце планавалася пабудаваць шашу, якая б злучыла станцыю з горадам. Але па просьбе гарадскога галавы, спраўніка і іншых уплывовых гараджан замест пракладкі шашы будаўнікі забрукавалі некалькі вуліц, на якіх жыла аршанская “эліта”.

1870 г., 15 ліпеня Нарадзіўся Леанід Барысавіч Красін (г. Курган, Расія), савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Памёр 24 лістапада 1926 г. Імем Леаніда Красіна названа вуліца ў Оршы.

Л.Б. Красін.

1871 г., 5 сакавіка Нарадзілася Роза Люксембург (г. Замасць, Польшча), дзеяч нямецкага, польскага і міжнароднага рабочага руху. Адна з заснавальнікаў Сацыял-Дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (1893), Камуністычнай партыі Германіі (1918-19). Забіта 15 студзеня 1919 г. Імем Розы Люксембург названа вуліца ў Оршы.

Р. Люксембург.

1871 г.,18 жніўня Нарадзілася Вольга Барысаўна Лепяшынская (г. Перм, Расія), дзеяч расійскага рэвалюцыйнага руху, савецкі біёлаг. Акадэмік АМН СССР (1950). У 1906-1910 гадах разам з мужам П.М.Лепяшынскім жыла ў Оршы, вяла рэвалюцыйную работу. Памерла 2 кастрычніка 1963 г.

В.Б. Лепяшынская.

1871 г., 24 верасня (6 кастрычніка) Пачаўся скразны рабочы рух па Маскоўска-Брэсцкай чыгункцы. У гэты дзень са Смаленска праз Оршу прайшоў цягнік на Мінск.

1871 г., 25-30 кастрычніка Камісія Міністэрства шляхоў зносін пад старшынствам стацкага дарадцы Фадзеева, інжынераў Межанінава і Зіміна склала акт, у якім адзначана: “Усталяванне будаўнікамі маставой у горадзе Орша ня можа замяніць патрабуемай Міністэрствам шашы. Камісія лічыць абавязаць будаўнікоў выканаць патрабаванні Міністэрства ў магчыма кароткі тэрмін, а да пабудовы шашы спагнаць з іх шэсць тысяч рублёў”.

1871 г. Пабудаваны драўляны будынак вакзала станцыі Орша.

Чыгуначны вакзал станцыі Орша. Фота 1870-1880-х гг.

1871 г., 16 (28) лістапада Адкрыты рух на ўчастку Смаленск-Мінск-Брэст (праз Оршу) Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Станцыя Орша адносілася да ІІ класу. На станцыі было два будынка для пасажыраў, асноўная пасажырская платформа была даўжынёю 80 сажаняў (213 м). Грузавая гаспадарка складалася з пакгаўза даўжынёй 30 сажаняў (160 м), дзвюх платформаў. Пагрузка ў суткі скаладала адзін-два вагоны (цвікі, лес, збожжа), выгрузка – адзін вагон (тытунь, соль, мануфактура). Для чыгуначнікаў пабудавалі тры аднапавярховыя дамы, адзін двухпавярховы, дзве казармы і лазню. Спачатку выкарыстоўваліся паравозы і вагоны пераважна замежнай вытворчасці. Да 2012 г. лічыўся днём заснавання Беларускай чыгункі. Яна прайшла па ўсёй тэрыторыі краіны – праз Аршанскі, Сенненскі, Барысаўскі, Мінскі, Навагрудскі, Слонімскі, Пружанскі і Брэст-Літоўскія паветы. Яе агульная працягласць па тэрыторыі Беларусі склала звыш 600 км. Дарэчы, першапачаткова планавалася пракласці яе ў напрамку Бабруйскай крэпасці і Пінска. Але супраць выступіў ваенны міністр Дз. Мілюцін і герой Севастопаля інжынер Э. Татлебен. Па іх меркаванню лінія была патрэбна для падвозкі ваенных падмацаванняў на фронт, а для гэтага больш прыдатны быў шлях праз Оршу, Барысаў, Мінск, а не праз размешчаныя сярод лясоў і балот землі Бабруйскага і Пінскага паветаў. Наогул, па меркаванні ўрадавага інспектара на Маскоўска-Брэсцкай чыгунцы сапраўднага стацкага дарадцы Кіпрыянава чыгуначная станцыя Орша была размешчана няўдала. За першы год эксплуатацыі чыгуначная станцыя Орша атрымала за перавозку пасажыраў 42242 руб. 24 кап.., за перавозку грузаў – 56414 руб. 34 кап.

Сустрэча першага цягніка ў Оршы. Сучасны малюнак.

Тэлеграма з Мінска аб адкрыцці другога пуці Маскоўска-Брэсцкай чыгункі.

1871 г., снежань Моцныя завеі на 5 сутак спынілі рух па Маскоўска-Брэсцкай чыгунцы. З занесеных снегам цягнікоў пасажыры былі вывезены на конях у бліжэйшыя населеныя пункты.

Эмблема Маскоўска-Брэсцкай чыгункі.

1871 г. У Оршы адкрыты крупадзёрнае прадпрыемства Іуды Іцхока, два дражжавых прадпрыемствы Цаўра Тэвеля.

1871-1906 гг. Ажыццёўлена публікацыя „Историко-юридических материалов» з дакументаў Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных грамат. У 28-ым выпуску (1900 г.) надрукаваны „Оршанский гербовник и указатель к нему».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1869 - 1871

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение