00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Палітыка

Выбары прызнаныя несумленнымі

02.04.2014 13:50

3243 прагляду, 5 каментароў

Кааліцыя дэмакратычных сіл Аршаншчыны прызнала выбары, якія прайшлі ў мясцовыя Саветы, сфальсіфікаванымі.

Кааліцыя на сваім чарговым пасяджэнні 1 красавіка абмеркавала вынікі выбараў. Было адзначана, што ў параўнанні з мінулай кампаніяй мелі месца некаторыя станоўчыя змены - даволі дэмакратычнай была працэдура рэгістрацыі большасці кандыдатаў у дэпутаты, многія выбарчыя камісіі вонкава імкнуліся дзейнічаць у рамках Выбарчага кодэкса і г.д.

Разам з тым у дзень выбараў на большасці участкаў назіральнікамі адзначана завышэнне яўкі выбаршчыкаў ад 100 да 600 чалавек на ўчастак. Гэтыя неіснуючыя галасы былі запісаныя праўладным кандыдатам, што дазволіла ім атрымаць незаслужаную перамогу. Кааліцыя палічыла , што шэраг прадстаўнікоў апазіцыі - М.Говараў, Я.Анішчанка, У.Палівада, У.Тамашэвіч ў рэальнасці выйгралі выбары.

У той жа час галасаванне за некаторых праўладных кандыдатаў фактычна было пратэстным . Так , толькі па афіцыйных дадзеных супраць кандыдатуры старшыні райсавета Станіслава Кошкіна прагаласавала 999 чалавек. І гэта пры тым , што яму не было альтэрнатывы. Толькі завышэнне яўкі выбаршчыкаў дазволіла Кошкіна на паперы атрымаць перамогу. Відавочна, што такія вынікі выбараў сведчаць аб масавым недаверы выбаршчыкаў чыноўніку. Падобная сітуацыя і ў нязменнага кіраўніка саўгаса " Маяк Камуны " Рыгора Фалько.

Прысутныя на пасяджэнні кандыдаты ад дэмакратычных сіл выказалі гатоўнасць працягнуць працу на сваіх акругах па рашэнні пытанняў выбаршчыкаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Выбары прызнаныя несумленнымі

Кааліцыя дэмакратычных сіл Аршаншчыны прызнала выбары, якія прайшлі ў мясцовыя Саветы, сфальсіфікаванымі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение