Аліна Талай разам з яшчэ адной беларускай Эльвірай Герман адправіліся на Mercedes-Benz Arena у сталіцу Нямеччыны на турнір VI Indoor INSTAF Berlin 2018. У паўфінале беларускі беглі ў адным забегу на 60 метраў з бар'ерамі. Эльвіра стала 4-й і ў фінал не прабілася, а вось Аліна заняла першае месца з вынікам 7,94.
У фінале працягнулася даўняе супрацьстаянне Талай з немкай Памелай Дуткевіч. Часцей за ўсё перамагае немка, але на гэты раз беларусцы ўдалося абагнаць пастаянную суперніцу, ды яшчэ ў яе краіне! У фінале Талай прабегла дыстанцыю за 7,89 — гэта найлепшы вынік у сезоне на дадзены момант. Дуткевіч фінішавала другой з паказнікам 7,93. Той жа вынік, толькі з пройгрышам па фотафінішы, паказала Сіндзі Роледэр, яшчэ адна старая суперніца Аліны Талай з Нямеччыны.
Віншуем Аліну з удалым пачаткам сезону!