У першым, суботнім паядынку аршанцы ў першай партыі неверагодным чынам страцілі перавагу, ведучы 15:9. У выніку наша каманда саступіла на тай-брэйку 24:26. Далей драматызму было не менш. Другая партыя стартавала з правальных для аршанцаў 2:7, аднак тут удалося вырваць на тым жа тай-брэйку перамогу 26:24. Трэці сэт паддаўся 25:23, а вось наступны аршанцы прайгралі амаль з люстраным лікам 22:25. У вырашальным сэце "Узлёту" ўдалося даказаць перавагу 15:11.
Перамога ў прыгожым матчы давала клубу з Оршы станоўчыя эмоцыі напярэдадні паўторнага матчу. Але ён, на жаль, не пайшоў. У нядзелю "Узлёт" саступіў, не ўзяўшы ніводнай партыі. 21:25, 23:25 і зноўку 21:25. Перамога 3:2 у першы дзень і параза 0:3 у другі.
У іншай пары гэтага туру не было ніякай інтрыгі. Там "Энергія" з Гомельскай вобласці двойчы пераканаўча давяла сваю сілу магілёўскаму "Промню" з "сухім" вынікам 3:0.